Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" - найбуйнейшы ў Рэспубліцы Беларусь культурны форум, які аб'ядноўвае краіны і кантыненты.
Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар" праводзіцца ўжо больш за 30 гадоў і ні разу не адмяняўся - нават у перыяд пандэміі. У 2023 годзе ён пройдзе з 12 па 17 ліпеня ў горадзе Віцебску.
Цэнтральная падзея фестывалю - конкурс эстраднай песні, у якім прымуць удзел выканаўцы ва ўзросце ад 18 да 31 года.
Апроч песеннага, будзе прадстаўлена тэатральнае, выяўленчае і народнае мастацтва; пройдуць кінапаказы і сустрэчы з дзеячамі сусветнай культуры.
