Сёння ў Лёзна прайшло святочнае адкрыццё новай крамы гандлёвай сеткі»Віцебскія прадукты". Песнямі, дэгустацыямі, акцыямі і падарункамі мы сустрэлі сваіх першых пакупнікоў. На адкрыцці прысутнічалі член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, начальнік Галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Віцебскага аблвыканкама Ірына Ляўковіч, кіраўніцтва райвыканкама на чале са старшынёй Іванам Фёдаравым, дэпутаты раённага Савета дэпутатаў на чале з Сяргеем Шалядневым, генеральны дырэктар ААТ "Віцебскмясамалпрам" Андрэй Барысенка, жыхары і госці мікрараёна "Школьны". Іван Іванавіч адзначыў, што мікрараён "Школьны" - самы вялікі мікрараён у гарпасёлку, у якім быў неабходны сучасны гандлёвы аб'ект у крокавай даступнасці. У дадзеным краме будзе багаты пералік прадуктаў, высокая якасць тавараў і абслугоўвання. Гэта стане адным з упадабаных месцаў для наведвання ў лёзненцаў. Чакаем Вас штодня з 9: 00 да 20: 00 вул Школьная, 8.
Фотагалерэя
1/7
—
