Кіберзлачыннасць - гэта параўнальна новая з'ява, аднак некаторыя віды злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій, такія як крадзяжы, махлярствы і вымагальніцтва, ужо сталі паўсядзённасцю.
Зараз злачынцу не абавязкова кантактаваць асабіста з чалавекам, ён здольны ўяўляць пагрозу кожнаму карыстачу "сусветнага павуціння".
Маюць месца выпадкі:
калі зламыснік з дапамогай месэнджараў "Viber", "WhatsApp" і г.д. з абаненцкіх нумароў розных аператараў сотавай сувязі, у тым ліку і замежных, пад выглядам работнікаў банкаўскіх устаноў, праваахоўных органаў, аператараў сотавай сувязі, звязваюцца з пацярпелым - трымальнікам банкаўскай плацежнай карткі, пад рознымі падставамі завалодваюць звесткамі: рэквізітамі банкаўскай плацежнай карткі, лагінамі і паролямі "Інтэрнэт-банкінгу", "М-Банкінгу" (просяць усталяваць розныя прыкладанні на свой мабільны тэлефон), ідэнтыфікацыйным нумарам пашпарта пацярпелага, якія пацярпелы дае падчас тэлефоннай размовы зламыснікам, пасля чаго апошнія, працягваючы свой злачынны намер, злоўжываючы даверам пацярпелага, завалодваюць грашовымі сродкамі, якія знаходзяцца на карт-рахунку пацярпелага і распараджаюцца імі па сваім меркаванні, або пераконваюць ім перавесці грашовыя сродкі;
калі пацярпелыя размяшчаюць аб'явы аб продажы розных тавараў на сайце бясплатных аб'яваў «www.Kufar.by», Інстаграм, і зламыснік пад маркай набыцця тавару, ажыццяўляючы перапіску ў розных месэнджарах, прапануе ажыццявіць перасылку набыванага тавару з дапамогай кур'ерскай дастаўкі, пасля чаго адпраўляе спасылку фішынгавага сайта , дзе нібыта неабходна для атрымання грашовых сродкаў за рэалізуемы тавар, увесці рэквізіты банкаўскай плацежнай карткі і коды, якія прадстаўляюцца банкам трымальніку карты. Далей пры ўводзе ўсіх рэквізітаў банкаўскай плацежнай карткі, у тым ліку і сакрэтных кодаў, зламыснік, завалодаўшы рэквізітамі банкаўскай плацежнай карткі, працягваючы свой злачынны намер, злоўжываючы даверам пацярпелага, распараджаецца імі па сваім меркаванні;
калі грамадзяне, ажыццяўляючы пакупкі праз сетку Інтэрнэт, уносяць перадаплату за набываемыя тавары, аднак так і не атрымліваюць жаданы тавар, тым самым становяцца ахвярамі ашуканцаў. Часцяком пацярпелыя, бачачы ў інтэрнэт-крамах, на сайтах бясплатных аб'яваў, тавары па заніжаных коштах, жадаючы іх набыць, уносяць 100% перадаплату за тавар, пасля чаго прадавец перастае выходзіць на сувязь, блакуе пакупніка, а жаданы тавар так і не даходзіць да адрасата . У далейшым ашуканцы мяняюць назву інтэрнэт-крамы і працягваюць сваю злачынную дзейнасць.
УВАГА!!!
Каб не патрапіць на хітрыкі злачынцаў, неабходна праяўляць пільнасць:
перш чым увесці лагін і пароль для ўваходу ў інтэрнэт-банкінг, пераканайцеся ў тым, што сайт арыгінальны;
пераходзіце ў інтэрнэт-банкінг толькі з афіцыйнага сайта банка;
правярайце адрас інтэрнэт-банкінгу ў адрасным радку, паміж апошнім пунктам і першай нахільнай рысай павінна быць толькі так: .by/
карыстайцеся мабільнымі праграмамі банка;
не выкарыстоўвайце SMS-коды ад банка і CVV-код (з адваротнага боку карты) для атрымання грашовых сродкаў;
ні пад якой падставай, не давайце трэцім асобам рэквізіты сваіх банкаўскіх плацежных карт, рэквізіты доступу да інтэрнэт-банкінгу на сумнеўных сайтах;
ажыццяўляйце пакупкі толькі ў правераных інтэрнэт-крамах, пры гэтым старайцеся пазбягаць унясення перадаплаты за тавар, які набываецца;
перад афармленнем замовы вывучайце водгукі аб інтэрнэт-краме і зважайце на размяшчэнне на сайце інтэрнэт-крамы кантактных дадзеных прадстаўніка юрыдычнай асобы, умовы дастаўкі, аплаты і звароту тавараў;
у ходзе афармлення заказу ўзгадніце ўмовы дастаўкі, аплаты тавараў з дапамогай мабільнай сувязі, а не ў ходзе перапіскі.
Фотагалерэя
1/4
—
