Штогод у трэцюю нядзелю лістапада ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу. Гэта прафесійнае свята тых, дзякуючы каму на нашых сталах у будні і святы заўсёды ёсць самае неабходнае - хлеб, мяса, малако, гародніна, садавіна.
Калектыў ААТ "Віцебскмясамалпрам" ад усёй душы жадае ўсім, хто мае дачыненне да гэтага свята здароўя, аптымізму, рэалізацыі ідэй і задуманых планаў, поспеху, сямейнага дабрабыту і шчасця. А яшчэ бадзёрасці духу, стабільнасці, пазітыву, яркіх падзей, незабыўных уражанняў і толькі шчаслівых выпадкаў!
Са святам!
